ЗМЕСТ
ГЛАВА 1. ГЛЕБАЗНАЎСТВА У НАВУКОВЫХ I НАВУКОВА-ПРАЕКТНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ
ГЛАВА 2. ГЛЕБАЗНАЎСТВА Ў НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ГЛАВА 1. ГЛЕБАЗНАЎСТВА У НАВУКОВЫХ I НАВУКОВА-ПРАЕКТНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ
Глебазнаўства пачало развівацца ў Акадэміі навук Беларусі з першых дзён утварэння яе папярэдніка - Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Гэта звязана з тым, што ля вытокаў Інбелкульта знаходзіўся вядомы глебазнавец, загадчык кафедры глебазнаўства Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута прафесар Я. М. Афанасьеў. На працягу параўнальна невялікага перыяду дзейнасці (1922-1928 гг.) Інбелкульт перажыў некалькі рэарганізацый, мэтай якіх было актывізаваць удзел вучоных інстытута ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, палітычных і іншых задач развіцця рэспублікі. Аднак пры ўсіх пераўтварэннях глебазнаўства абавязкова заставалася ў ліку асноўных акадэмічных кірункаў.
мэтай аб'яднання вядучых работ па вывучэнні глебаў Беларусі і іх каардынацыі ў 1924 г. пры Інбелкульце ствараецца глебава-геалагічная камісія (старшыня - геолаг, прафесар М. Ф. Бліадухо, вучоны сакратар -глебазнавец П. П. Рагавой). У сакавіку 1924 г. камісія склікала першую Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, на якой з дакладамі выступілі Я. М. Афанасьеў, В. Р. Касаткін, А. К. Кедраў-Зіхман, П. П. Рагавой і інш. Канферэнцыя падвяла вынікі глебавых даследаванняў і прыняла план іх далейшага развіцця. Акрамя навуковых даследаванняў праводзілася праца па складанні тэрміналагічнага слоўніка. Навуковыя глебавыя даследаванні актывізаваліся, калі ў склад Інбелкульта Дзяржпланам БССР у 1925 г. была перададзена камісія па вывучэнні прыродных вытворчых сіл Беларусі, якую ўзначаліў вядомы геолаг М. Ф. Бліадухо. У 1926 г. пры Інбелкульце было створана навуковае бюро па сельскагаспадарчай доследнай справе. У кампетэнцыі бюро знаходзіліся пытанні арганізацыі сеткі доследнь станцый. На базе бюро ў канцы 1926 г. пры Інбелкульце быў створаін Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. У 1927 г. інстытут быў перададзены ў непасрэднае падпарадкаванн Саўнаркаму БССР, яго тэматыка была накіравана на вырашэнні пераважна практычных задач. Упершыню пачалі дэталёва на сучасным узроўні вывучацца пытанні меліярацыі і культуры балот. У інстытуце працавалі вядомыя вучоныя, будучыя акадэмікі Г. I. Гарэцкі, А. I. Кайгародаў і інш. Інстытут выдаваў зборнік прац і меў своі часопіс «Сельская і лясная гаспадарка». Пры інстытуце дзейнічала геафізічная абсерваторыя, доследная станцыя, хімічная лабараторыі. Аднак у 1930 г. ён быў закрыты ў сувязі з рэпрэсіраваннямі вядучых вучоных гэтай установы. На базе Інстытута сельскай і лясноі гаспадаркі пазней заснаваны шэраг навукова-даследчых інстытутаў, земляробства, меліярацыі і воднай гаспадаркі, лясной гаспадаркi (Інстытут лесу), Гідраметэаралагічная служба Беларусі, якія працуюць па сённяшні час.
Дырэктарам інстытута ў 1927-1930 гг. працаваў Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі (1900-1988 гг.)? які закончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1924 г.) і да гэтага (1925-1927 гг працаваў дацэнтам БСГА, а потым стаў вядомым геолагам, доктарам геолага-мінералагічных навук (1946 г.), акадэмікам АН БССР. Асноўныя навуковыя даследаванні Г. I. Гарэцкага прысвечаны геалогіі антрапагенавых адкладаў. Яны мелі вялікае значэнне для пазнання ўмоў; глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі ў пасляледавіковы час.
Створаны ў Інбелкульце ў 1927 г. аддзел прыродазнаўчых - сельскагаспадарчых навук падзяліўся на клас прыроды і клас гаспадаркі. У яго склад уваходзілі кафедры глебазнаўства (загадчык - праф. Я. М. Афанасьеў), геаграфіі (праф. А. А. Смоліч), батанікi (У. У. Адамаў); заалагічны музей (праф. А. У. Фядзюшын) і інш. Глебавыя даследаванні праводзіліся ў Вялікалетчанскім батанічным садзе, які таксама ўваходзіў у склад Інбелкульта. У 1927 г. пры аддзеле прыродазнаўчых навук быў створаны геолагаразведачны інстытут.
Найболыпая ўвага ўдзялялася экспедыцыйным даследаванням глебаў, якія актыўна развіваліся, дзякуючы, у першую чаргу правадзейнаму члену Інбелкульта Я. М. Афанасьеву, які змог арганізаваць калектыў даследчыкаў, у тым ліку і здольных студэнтаў (А. Р. Мядзведзева, Р. I. Пратасеню, В. I. Пашына, П. А. Кучынскага і іншых). Я. М. Афанасьеў да гэтага часу стаў сапраўдным лідэрам глебазнаўцаў Беларусі, вакол якога ўтварыўся вялікі творчы калектыў - беларуская школа глебазнаўцаў. Станаўленне і дасягненні гэтай школы можна бачыць на прыкладзе творчай біяграфіі акадэміка Я. М. Афанасьева.
Якаў Мікітавіч Афанасьеў (1877--1937 гг.) нарадзіўся ў г. Балашове Саратаўскай губерні. У 1897 г. паступіў на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага універсітэта, на якім у той час працавалі знакамітыя навукоўцы: глебазнаўцы А. В. Саветаў, В. В. Дакучаеў, П. В, Атоцкі; батанік А. М. Бекетаў; хімік Дз. I. Мендзялееў, геолаг А. А. Інастранцаў і іншыя. Пад кіраўніцтвам П. В. Атоцкага Я. М. Афанасьеў яшчэ студэнтам неаднаразова ўдзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнні глебаў розных рэгіёнаў Расіі. Пад уздзеяннем В. В. Дакучаева і П. В. Атоцкага Я.М.Афанасьеў выказаў арыгінальную думку аб тым, што ўсе глебы па сваім паходжанні і размеркаванні на Зямлі могуць быць аб'яднаны геаграфічнай занальнасцю. Гэта думка была рэалізавана праз шмат гадоў у выглядзе навуковай працы «Асноўныя рысы глебавага покрыва Зямлі» (1930).
У 1902 г. Я. М. Афанасьеў абараніў навукова-даследчую працу на званне кандыдата прыродазнаўчых навук і пачаў працаваць выкладчыкам прыродазнаўчых дысцыплін на Галіцынскіх вышэйшых жаночых курсах у Маскве. Кожнае лета ён удзельнічаў у навуковых экспедыцыях па вывучэнні глебаў розных рэгіёнаў Расіі (Сярэдняй Азіі, Казахстана, чарназёмных губерняў Украіны і інш.). Вынікі даследаванняў друкаваліся ў выглядзе навуковых артыкулаў, у тым ліку і ў часопісе «Глебазнаўства».
У 1907 і 1908 гг. Я. М. Афанасьеў прымаў удзел у I і II Усерасійскіх з'ездах глебазнаўцаў. У 1915 г. па выніках даследаванняў тэрыторыі Чарнігаўскай губерні Якаў Мікітавіч упершыню вызначыў распаўсюджаныя на паніжэннях рэльефу падзоліста-балотныя глебы, якія закіпалі ад уздзеяння кіслаты на іх паверхню. Пазней гэтыя глебы былі названы сезонна-карбанатнымі. Утварэнне іх тлумачылася выхадамі на паверхню карбанатных водаў на лёсавых пародах. Ён упершыню прапанаваў лічыць занальнымі глебы адмоўных элементаў рэльефу, назваўшы іх інтразанальнымі. Гэта было ўдакладненнем класіфікацыйнай схемы В. В. Дакучаева і М. М. Сібірцава. Гэтыя ідэі потым ім былі пакладзены ў аснову даклада на I Міжнародным кангрэсе глебазнаўцаў у Вашынгтоне ў 1927 г. «Класіфікацыйная праблема ў рускім глебазнаўстве».
У 1918 г. адбылася Усерасійская нарада глебазнаўцаў у Маскве старшынёй якой быў абраны Ф. Ю. Левінсон-Лесінг, а сакратаром Я. М. Афанасьеў. На нарадзе ён быў уключаны ў склад камісіі па вывучэнні прыродных вытворчых сіл краіны. У гэтым жа годзе Я. М. Афанасьеў перайшоў працаваць у Маскоўскі межавы інстытут прафесарам : загадчыкам кафедры глебазнаўства.
У 1921 г. Якаў Мікітавіч прымае прапанову ўзначаліць кафедру глебазнаўства ў Горы-Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. У першы год працы ў інстытуце Я. М. Афанасьеў з дапамогай студэнтаў пачаў даследаванні глебавага покрыва Беларусі, складанне глебавых карт і напісанне нарысаў (тлумачальных запісак). Абагульняючай стала праца Я. М. Афанасьева «Эцюды пра покрыўныя пароды Беларусі» (1925 г.).
У 1924 г. Я. М. Афанасьеў прымаў удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі глебазнаўцаў у Рыме, а потым разам са сваім настаўнікам П. В. Атоцкім здзейсніў навукова-азнаямляльную паездку па Чэхаславакіі і Польшчы.
У 1925 г. пасля стварэння ў Горках Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА) на базе Горы-Горацкага і Беларускага (у Мінску) сельскагаспадарчых інстытутаў пры кафедры глебазнаўства ўтвараецца навукова-даследчая лабараторыя, якая адначасова стала падраздзяленнем Інбелкульта. Узначаліў яе праф. Я. М. Афанасьеў. 3 гэтага часу яе дзейнасць цесна звязана з БСГА і Інбелкультам. Якаў Мікітавіч быў абраны правадзейным членам Інбелкульта.
У 1926 г. у Маскве адбыўся V Усесаюзны з'езд глебазнаўцаў, які падвбў вынікі пяцігадовых даследаванняў. Я. М. Афанасьеў выступіў з вялікім дакладам «Глебы Беларусі як прыродныя рэсурсы вытворчых сіл краіны». З'езд прыняў рашэнне аб удзеле савецкіх глебазнаўцаў у I Міжнародным кангрэсе глебазнаўцаў (Вашынгтон, 1927 г.). Я. М. Афанасьеў увайшоў у склад арганізацыйнага камітэта, быў адказны за працу класіфікацыйнай камісіі і асноўным дакладчыкам па класіфікацыі глебаў.
У 1927 г. пры Інбелкульце ствараецца аддзел прыродазнаўчых і гаспадарчых навук, у склад якога ўваходзіць і кафедра глебазнаўства на чале з Я. М. Афанасьевым. У гэтьм жа годзе Якаў Мікітавіч, згодна з новым статутам, перавыбіраецца правадзейным членам Інбелкульта. Я.М. Афанасьеў быў адным з аўтараў схематычнай карты покрыўных чацвярцічных утварэнняў на тэрыторыі Еўрапейскай часткі СССР, складзенай у 1927 г. пад кіраўніцтвам праф. Г. Ф. Мірчынкі.
У 1928 г. пры рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук Я. М. Афанасьеў стаў яе першым правадзейным членам (акадэмікам) сярод 22 іншых вядомых вучоных Беларусі.
У 1931 г. Я. М. Афанасьеў становіцца дырэктарам утворанага на базе навукова-даследчай лабараторыі БСГА навукова-даследчага Інстытута аграглебазнаўства ў складзе АН БССР. На гэтай пасадзе ён быўда!937г.
Я. М. Афанасьеў быў арыштаваны і загінуў у 1937 г.
Адначасова распачыналіся работы па аграхіміі і выкарыстангг ўгнаенняў. У цэнтральнай аграхімічнай лабараторыі Інбелкульта і НДІ сельскай і лясной гаспадаркі было ўпершыню праведзена даследаванвс| хімічнага саставу і ўласцівасцей дзярнова-падзолістых глебаў. Р. I. Пра тасенем вывучаны патрэбы глебаў ва ўгнаеннях, уплыў калійных соле на хіміка-біялагічныя ўласцівасці глебаў, складзены першыя картаграмі кіслотнасці і патрэбнасць глебаў у вапнаванні. У гэты час пачаў праводзіць даследаванні па вапнаванні глебаў Беларусі доследных палях БСГА А. К. Кедраў-Зіхман, які ў 1931 г. быў абран акадэмікам АН БССР, а ў 1935 г. - акадэмікам УАСГНІЛ На прац. доўгага часу (1931-1963 гг.) ён працаваў загадчыкам лабараторь вапнавання глебаў Усесаюзнага НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства.
кастрычніка 1928 г. ЦВК і Саўнаркам БССР прынялі пастанову «Аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук», а ў снежні гэтага года зацверджаны састаў правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук (акадэмікаў). Сярод першых акадэмікаў былі глебазнавец Я. М. Афанасьеў, геолаг М. Ф. Бліадухо, балотазнавец-меліяратар А. Д. Дубах, аграхімік М. К. Малюшыцкі. У 1931 г. акадэмікам Беларускай акадэміі навук абраны аграхімік А. К. Кедраў-Зіхман. Гэтыя навукоўцы мелі непасрэднае дачыненне да вывучэння глебавага покрыва. Акрамя таго, у складзе першых акадэмікаў АН БССР былі прадстаўнікі іншых рэспублік: геолаг А. П. Карпінскі (Расія), глебазнавец В. Р. Вільямс (Расія), геолаг П. А. Туткоўскі (Украіна) і інш. Такім чынам, глебазнаўчы кірунак меў вельмі добры падмурак у новай Акадэміі навук.
У 1931 г., калі Акадэмія навук пачала мяняць сваю структуру і пераходзіць ад мноства дробных кафедр і камісій да буйных інстытутаў, былі створаны першыя 12 навукова-даследчых інстытутаў, у тым ліку Інстытут аграглебазнаўства (дырэктар -- акад. Я. М. Афанасьеў) і Інстытут геалагічных навук (дырэктар - акад. М. Ф. Бліадухо). У 1932 г. быў адкрыты навукова-даследчы Інстытут торфу (дырэктар - праф.Ф. Я. Бахцееў).
Інстытут аграглебазнаўства быў створаны на базе кафедры глебазнаўства АН БССР і Цэнтральнай аграхімічнай лабараторыі Наркамзема БССР. Арганізатарам і першым дырэктарам (1931- 1937 гг.) НДІ аграглебазнаўства быў акадэмік Я. М. Афанасьеў. У 30-я гг. дзейнасць інстытута была накіравана на вывучэнне спосабаў прымянення ўгнаенняў для павышэння ўрадлівасці глебаў Беларусі. Неабходна адзначыць розную навуковую арыентацыю, а адпаведна і назву інстытута ў розныя перыяды яго існавання.
У 1933 г. Інстытут аграглебазнаўства быў пераўтвораныў Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў; у 1937 г., пасля аб'яднання з НДІ земляробства, ён называўся Інстытутам сацыялістычнай сельскай гаспадаркі; у 1956 г. - Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР; у 1969 г. у Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства і аграхіміі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. 3 1996 г. ён называецца «Навукова-даследчае дзяржаўнае прадпрыемства "'Інстытут глебазнаўства і аграхіміі" Акадэміі аграрных навук Беларусі».
самога пачатку работы інстытута для правядзення палявых вопытаў было выдзелена некалькі гаспадарак, дзе вывучаліся глебы да і пасля ўнясення розных доз угнаенняў, ураджай розных культур і іншыя агранамічныя і аграхімічныя пытанні. Праводзіліся буйнамаштабныя глебавыя даследаванні шэрагу МТС суцэльнай хімізацыі з мэтай планавання аграхімічных работ.
Пасля арышту Я. М. Афанасьева і іншых супрацоўнікаў Інстытута аграглебазнаўства перастаў існаваць як самастойная ўстанова і быў аб'яднаны з НДІ земляробства ў адзіны Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі.
Адначасова з вывучэннем сельскагаспадарчага выкарыстання праводзіліся даследаванні прыродных умоў і ўласцівасцей лясных глебаў. У розныя гады гэтым пытанням прысвячаліся работы М. П. Булгакава, В. I. Пашына, Д. I. Манцэвіча, П. П. Рагавога, К. Л. Забелы, I. К. Блінцова, I. А. Юшкевіча і інш.
У 1939 г. пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося вывучэнне глебавага покрыва гэтай тэрыторыі. У 1940 г. пад кіраўніцтвам П. П. Рагавога даследаваны глебы Белавежскай пушчы.
У першыя пасляваенныя гады работы па даследаванні глебаў былі сканцэнтраваны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Супрацоўнікі аддзела разам з глебазнаўцамі іншых устаноў займаліся зборам і апрацоўкай матэрыялаў, якія захаваліся пасля вайны. У 1946 г. М. П. Булгакаў, У. М. Пілько і У. М. Чацверыкоў правялі даследаванні глебаў у Гродзенскай, Баранавіцкай, Пінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Гэта стала асновай складання карты глебаў заходніх. абласцей БССР, а потым і абагульняючай карты глебаў БССР.-У 1947 г. М. П. Булгакаў і У. М. Чацверыкоў распрацавалі схему глебава-кліматычных раёнаў БССР для размяшчэння сеткі сортаўчасткаў і сортараянавання.
У 1956 г. сумеснымі намаганнямі ўсіх глебазнаўдаў праведзена глебавае раянаванне тэрыторыі Беларусі, дзе выдзелены тры глебавыя зоны: паўночная, цэнтральная і паўднёвая. У залежнасці ад рэльефу і глебаўтваральных парод у кожнай зоне вылучана па некалькі агра-глебавых раёнаў.
На аснове аграглебавых даследаванняў складзена картаграма патрэбнасці глебаў БССР у вапнаванні, якая дазволіла планаваць чарговасць і маштабы правядзення вапнавання ва ўсіх абласцях і раёнах Беларусі.
1957 г. пачаліся дэталёвыя даследаванні глебаў калгасаў і саўгасаў БССР. Для гэтага быў адноўлены НДІ глебазнаўства, куды і перайшоў аддзел глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі.
Сам Інстытут глебазнаўства быў адноўлены толькі ў 1958 г. у Мінску на базе аддзела глебазнаўства і лабараторыі фізікі і хіміі глебаў і радыеактыўных ізатопаў Беларускага НДІ сацыялістычнай сельскай гаспадаркі і лабараторыі тарфяна-балотных глебаў Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі. Асноўнай мэтай адкрыцця інстытута лічылася навукова-метадычнае кіраванне і непасрэднае выкананне работ па буйнамаштабным глебавым даследаванні зямель калгасаў і дзяржгасаў, якое распачалося ў 1957 г. Першым дырэктарам Інстытута глебазнаўства стаў акадэмік Павел Пракопавіч Рагавой.
Павел Пракопавіч Рагавой (1895--4985 гг.) нарадзіўся ў вёсцы Навілаўка Гомельскага павета. Закончыўшы настаўніцкую семінарыю (1915 г.), працаваў настаўнікам у Рагачоўскім павеце. У 1918 г. паступіў на сельскагаспадарчае аддзяленне Пятроўскай (цяпер Ціміразеўскай) Акадэміі. Яго студэнцкая вучоба і навуковая праца праходзіла пад кіраўніцтвам такіх вядомых спецыялістаў, як Дз. М. Пранішнікаў, В. Р. Вільямс, А. М. Сакалоўскі, А. Г. Даярэнка. У 1922 г., яшчэ студэнтам, удзельнічаў у даследаванні глебаў першай на Беларусі агранамічнай станцыі Банцароўшчына. У 1923 г. пасля заканчэння акадэміі П. П. Рагавой пачаў працаваць у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце ў Мінску і адначасова займаў пасаду вучонага сакратара глебава-геалагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). 3 яго ўдзелам камісія ў 1924 г. арганізавала I Беларускую глебавую канферэнцыю, дзе быў намечаны план вывучэння глебаў Беларусі.