Пасля стварэння ў 1925 г. БСГА Павел Пракопавіч перайшоў туды працаваць асістэнтам кафедры глебазнаўства, якую ўзначальваў прафесар Я. М. Афанасьеў. Кіраваў адной з экспедыцый, арганізаваных БСГА, па вывучэнні глебаў і складанні першай глебавай карты Беларусі.
У 1930 г., калі быў створаны Беларускі лесатэхнічны інстытут (г. Гомель) П. П. Рагавой узначаліў у ім кафедру глебазнаўства і геалогіі. Разам з супрацоўнікамі кафедры і студэнтамі ў 30-я гг. ён займаецца вывучэннем глебаў у далінах Дняпра, Сожа і Прыпяці. Развіваючы ідэі Г. М. Высоцкага, у 1937 г. ён стварыў глебава-гідралагічную лабараторыю, якая займалася вывучэннем воднага рэжыму лясных глебаў у стацыянарных умовах і вызначэннем вода- і глебаахоўнай ролі лесу ў розных умовах тэрыторыі Беларусі. Вынікі даследаванняў сталі асновай доктарскай дысертацыі «Будова і водны рэжым глебагрунтоў БССР і іх роля ў глебаўтварэнні і ўрадлівасці глебаў», якую Павел Пракопавіч абараніў у 1942 г.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны П. П. Рагавой працаваў пад кіраўніцтвам акад, У. М. Сукачова па пытаннях вывучэння лясоў Сярэдняга Урала, куды быў эвакуіраваны Лесатэхнічны інстытут (г. Свярдлоўск).
Пасля заканчэння вайны П. П. Рагавой разам з Лесатэхнічным інстытутам пераязджае ў Мінск і пачынае займацца біялогіяй лесу на базе Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса. Адначасова ён кіруе групай глебазнаўцаў у Інстытуце сацыялістычнага земляробства, што займалася новымі даследаваннямі глебаў I абагульняла набытыя да гэтага часу матэрыялы. На аснове гэтых работ у 1949 г. была выдадзена з удзелам П. П. Рагавога карта глебаў БССР, а ў 1952 г. - манаграфія «Глебы БССР».
У 1947 г. П. П. Рагавой абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1953 г. - акадэмікам АН БССР. Яму прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР.
1957 да 1962 г. П. П. Рагавой працаваў дырэктарам зноў створанага Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства. За гэты перыяд інстытут стаў не толькі навукова-метадычным цэнтрам, але і выканаўцам работ па буйнамаштабнаму даследаванню глебаў Беларусі. Былі даследаваны глебы ўсіх сельскагаспадарчых угоддзяў Беларусі, складзены глебавыя карты і аграхімічныя картаграмы маштабу 1:10 000.
П. П. Рагавой надрукаваў больш за 100 навуковых прац па розных пытаннях глебазнаўства. Асноўныя кірункі яго навуковых інтарэсаў: гідралагічны рэжым глебагрунтоў Беларусі; метады буйнамаштабнага даследавання і картаграфавання глебаў; паходжанне лёсападобных адкладаў; сутнасць падзолаўтваральнага працэсу; дынаміка элементаў глебавага жыўлення і інш. Ён быў выдатны педагог, падрыхтаваў шмат вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку падручнікі па глебазнаўству.
Таццяна Аляксандраўна Раманава - выпускніца геаграфічнага факультэта БДУ 1952 г., пачала працаваць у НДІ глебазнаўства з моманту яго аднаўлення ў 1958 г. Першапачаткова Таццяна Аляксандраўна была навуковым супрацоўнікам аддзела геаграфіі і картаграфіі глебаў, а з 1968 г. - загадчыца сектара генезісу глебаў і структуры глебавага покрыва. У 1978 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Глебы і глебавае покрыва як прыродная аснова асушальных меліярацый (на прыкладзе заходняй часткі Беларускага Палесся)». Выкарыстоўваючы глебавыя камбінацыі, правяла інтэгральнае вывучэнне глебаў і глебавага покрыва, прапанавала колькасны паказчык воднага рэжыму глебаў рознай ступені гідрамарфізму - увільгатненне. Вывучала асаблівасці глебаўтварэння на тэрыторыі Палесся, вызначыла размежавальныя крытэрыі буразёма-ўтварэння, псеўдаападзольвання і падзолаўтварэння з дыферэнцыяцыяй іх якасных і колькасных адзнак. У працах Т. А. Раманавай вялікая ўвага ўдзяляецца вывучэнню пытанняў геаграфіі, картаграфіі і структуры глебавага покрыва, тыпалогіі зямель па іх ландідафтах і вытворчых асаблівасцях. У 1976 г. за цыкл прац, у тым ліку і калектыўную манаграфію «Гдебы Беларускай ССР», яна атрымала Дзяржаўную прэмію БССР. Т. А. Раманава прымала ўдзел у складанні глебавых карт розных узроўняў (ад раённых да карты Рэспублікі Беларусь).
Мікалай Іванавіч Смяян - выпускнік біёлага-глебавага факультэта БДУ 1958 г., нарадзіўся ў вёсцы Бабічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1932 г. Працуе ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі з моманту яго аднаўлення ў 1958 г., дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара па навуковай рабоце (з 1969 г.) і загадчыка аддзела глебазнаўства. У 1980 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Агравытворчая групоўка і раянаванне глебаў БССР пад асноўныя сельскагаспадарчыя культуры».
Навуковыя даследаванні М. I. Смяяна накіраваны на распрацоўку глебава-экалагічных асноў прыродаахоўных тэхналогій у сельскай гаспадарцы, тэарэтычных законаў і практычных прыёмаў павышэння вытворчай здольнасці глебаў. Правёў глебава-геаграфічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі, распрацаваў метады якаснай ацэнкі, якія выкарыстоўваліся пры двойчы правсдзенай баніціроўцы глебаў Беларусі. У сваіх даследаваннях М. I. Смяян устанавіў ступень прыгоднасці глебаў для асноўных сельскагаспадарчых культур, распрацаваў падыходы да аптымізацыі структуры пасяўных плошчаў і севазваротаў.
Пад кіраўніцтвам М. I. Смяяна вядуцца работы па вывучэнні эвалюцыі глебаў пад уздзеяннем гаспадарчай дзейнасці чалавека, распрацавана класіфікацыя і дыягностыка антрапагенна-пераўтвораных глебаў, арганізаваны маніторынгавыя даследаванні глебавага покрыва Беларусі.
За вялікі ўклад у развіццё глебазнаўства М. I. Смяян удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР за 1976 г. Ён абраны акадэмікам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992 г.) і членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.
Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч нарадзіўся ў 1937 г. у в, Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Выпускнік Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута (1960 г.). 3 1966 г. працуе ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1980 г. - дырэктар. Яго навуковая работа накіравана на павышэнне ўрадлівасці глебаў, рацыянальнае выкарыстанне ўгнаенняў і меліярантаў, прадухіленне негатыўных наступстваў хімізацыі і вынікаў радыеактыўнага забруджвання глебаў. Ім распрацаваны аптымальныя параметры аграхімічных уласдівасцей глебаў, інтэгральныя мадэлі іх урадлівасці з зададзеным узроўнем прадукцыйнасці севазваротаў і экалагічнымі нормамі выкарыстання хімікатаў, нарматыўна-метадычная аснова аўтаматызаванага кіравання ўрадлівасцю глебаў. За значныя навуковыя дасягненні ў галіне аграхіміі I. М. Багдзевіч у 1994 г. абраны акадэмікам Аграрнай акадэміі навук Беларусі.
Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў (1910-1999) нарадзіўся ў вёсцы Бацвінава Рагачоўскага уезда Гомельскай губерні. Выпускнік Беларускага сельскагаспадарчага інстытута (Горкі, 1936 г.). У 1940 г. абараніў дысертацыю на званне кандыдата сельскагаспадарчых навук. Удзельнік вайны 1941-1945 гг. Пасля дэмабілізацыі С. Г. Скарапанаў па запрашэнні I. С. Лупіновіча працаваў супрацоўнікам Арала-Каспійскай экспедыцыі Савета па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР. У 1948 г. разам з I. С. Лупіновічам пераязджае працаваць у АН БССР, дзе з 1948 да 1959 г. быў дырэктарам Інстытута балотнай гаспадаркі (з 1956 г. -Інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі АН БССР). Яго навуковыя інтарэсы ахопліваюць праблемы глебазнаўства, земляробства, лугаводства, меліярацыі, экалогіі і эканомікі. Навуковыя працы С. Г. Скарапанава накіраваны на распрацоўку тэарэтычных асноў і практыкі асваення і выкарыстання тарфяных глебаў; на вырашэнне задач меліярацыі зямель і аховы навакольнага асяроддзя; узнаўленне ўрадлівасці тарфяных меліяраваных глебаў; вывучэнне сацыяльна-эканамічнага і экалагічнага наступстваў інтэнсіфікацыі земляробства і інш. У 1961 г. абараніў дысертацыю на званне доктара сельскагаспадарчых навук на тэму: «Асваенне і выкарыстанне тарфяна-балотных глебаў». За вялікія навуковыя поспехі ў 1961 г. абіраецца акадэмікам АН БССР, у 1972 г. -акадэмікам УАСГНІЛ, яму прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР(1968г.).
Адначасова з навуковай дзейнасцю С. Г. Скарапанаў выконваў шмат дзяржаўных і навукова-арганізацыйных абавязкаў. У 1961- 1972 гг. ён - міністр сельскай гаспадаркі БССР, 1972-1979 гг. -акадэмік-сакратар УАСГНІЛ, 1964-1977 гг. - член Прэзідыума АН БССР, з 1992 г. - член Прэзідыума Акадэміі аграрных навук Беларусі.
Працягваюцца даследаванні па праблемах вапнавання глебаў і рацыянальнага выкарыстання хімічных меліярантаў. Распрацоўваюцца навуковыя прынцыпы вызначэння патрэбнасці ў сродках хімізацыі, метады ацэнкі эфектыўнасці вапнавання глебаў, вядзецца аграхімічная дыягностыка і абследаванні глебаў, асваенне і ўдасканальванне сучасных метадаў і прыбораў аграхімічнага аналізу, кантроль за ўзроўнем забруджвання глебаў цяжкімі металамі і іх уздзеяннем на расліны.
Эксперыментальная работа ў інстытуце вядзецца на палявых стацыянарах, размешчаных на зксперыментальных базах «Курасоўшчына» (Мінскі раён), імя Суворава (Мінскі раён), Стрэлічава (Хойніцкі раён Гомельскай вобласці) і інш.
К пачатку 60-х гг. накапілася шмат матэрыялаў, якія датычацца колькаснай і якаснай характарыстыкі не толькі глебавага покрыва, а і стану зямельных угоддзяў і рэсурсаў. Для выканання работ, звязаных з вядзеннем зямельнага кадастру, складання планаў землекарыстанняў калгасаў і дзяржгасаў, для вылічэння плошчаў зямельных угоддзяў у 1961 г. у Мінску на базе землеўпарадкавальных партый упраўленняў сельскай гаспадаркі аблвыканкамаў быў адкрыты Беларускі дзяржаўны праектны інстытут па землеўпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (Белдзіпразем) з філіяламі ў абласцях. Пасля 1965 г. з НДІ глебазнаўства сюды было пераведзена шмат глебазнаўцаў, якія займаліся буйнамаштабнымі глебавымі і тлебава-геабатанічнымі абслсдаваннямі сельскагаспадарчых зямель Беларусі.
Для развіцця вышукальных работ, складання тэхнічнай дакументацыі для водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва ў 1951 г. на базе Белмеліяпраекта быў заснаваны Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (Белдзіправадгас).
ГЛАВА 2. ГЛЕБАЗНАЎСТВА Ў НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ БЕЛАРУСІ
Асобнае месца ў сельскагаспадарчай адукацыі і вывучэнні ўсіх галін сельскай гаспадаркі (у тым ліку і глебава-зямельных рэсурсаў) займала Горы-Горацкая земляробчая школа. Але мэта яе адкрыцця - спроба ўрада палепшыць стан сельскай гаспадаркі Расіі) выходзіла далёка за межы адукацыі. Для гэтага ў 1833 г. быў створаны «Камітэт па удасканаленні земляробства ў Расіі», у склад якога ўвайшлі сем членаў урада на чале з прэзідэнтам Вольнага эканамічнага таварыства, наватарам эканамічнай думкі ў гаспадарцы Расіі М. С. Мардвінавым. Аналізуючы стан сельскай гаспадаркі Расіі, камітэт прыйшоў да вываду, што для паляпшэння спраў неабходны навуковы падыход да удасканалення земляробства. Было прапанавана адкрыць пяць земляробчых школ з вопытнымі палямі ў розных сельскагаспадарчых рэгіёнах Расіі: у Пецярбургскім (для поўначы), Маскоўскім (для сярэдняй паласы), Кіеве і Харкаве (для поўдня), Казанскім (для ўсходу) і Беларускім (для захаду).
Пасля доўгіх пошукаў месцам для будучай земляробчай школы на Беларусі быў абраны буйны казённы (Горы-Горацкі) маёнтак у Магілёўскай губерні, які ўключаў два мястэчкі (Горы і Горкі), 18 фальваркаў, 108 вёсак і буйнейшую палатняную фабрыку.
Рашэнне аб адкрыцці Горы-Горацкай земляробчай школы было прынята 24 красавіка 1836 г. Першы разрад школы прызначаўся для падрыхтоўкі вучняў-земляробаў, якія маглі б выконваць элементарныя заданні; старэйшы разрад рыхтаваў практычных аграномаў, якія маглі б весці справу ў палепшаных гаспадарках маёнткаў. Вучнямі вышэйшага разраду вывучаліся дысцыпліны як асноўныя, так і спецыяльныя (фізіка, хімія, аграномія, лесаводства, асушка балот, статыстыка сельскай гаспадаркі і інш.). Школа мела вопытнае поле, дзе рабіліся першыя крокі па навукова-даследчай працы. Вучэбны план школы вышэйшага разраду быў фактычна планам вышэйшай навучальнай установы нерсдтэта або інстытута) таго часу. Вучнямі школы згодна з палажэннем маглі быць дзеці як сялян, так і іншых саслоўяў. Выкладчыкамі былі пераважна вьшускнікі і работнікі Дэрптскага універсітэта або Альткустгофскага інстытута. Напрыклад, выпускнікі Дэрптскага універсітэта Б. А. Цялінскі і Б. Г. Міхельсон для работы ў Горы-Горацкай земляробчай школе прайшлі падрыхтоўку ў Тарандскай земляробчай акадэміі ў Германіі. Болын за палову вучэбных гадзін прыходзілася на сельскагаспадарчыя навукі. Акрамя лекцый выконваліся практычныя работы, сярод якіх былі аналізы глебаў, палявыя вопыты і інш. Першыя наборы і размеркаванні выпускнікоў вышэйшага разраду паказалі, што яны прадстаўлялі ўсе рэгіёны Расіі (цэнтр, поўнач, усход, Украіну, Беларусь, Бесарабію, Каўказ, Сібір). Вучэбным планам прадугледжваліся агранамічныя падарожжы для практычнага знаёмства выхаванцаў са станам сельскай гаспадаркі ў розных губернях Расіі. У 1848 г. земляробчая школа вышэйшага разраду пераўтворана ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут (ГЗІ). Па новым палажэнні вучэбны план інстытута быў максімальна набліжаны да універсітэцкага. Тэрмін навучання стаў чатыры гады, вучэбныя дысцыпліны падраздзяляліся на агульныя, спецыяльньш і дапаможныя; удасканальваліся вучэбная практыка і агранамічныя падарожжы, навукова-даследчыя работы. Выдатна закончыўшыя інстытут студэнты атрымлівалі званне агранома, астатнія - сапраўднага студэнта аграноміі.
У 1858 г. для забеспячэння спецыялістамі па здымках і таксацыі пазямельнай уласцівасці ў Расіі былі адкрыты дзве навучальныя ўстановы «Класы прыватных каморнікаў і таксатараў» пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце і Канстанцінаўскі межавы інстытут у Маскве. У час двухгадовай вучобы іх выхаванцы вывучалі пераважна спецыяльныя дысцыпліны, у тым ліку і прыродазнаўчыя ў дачыненні да межавання і ацэнкі зямель.
Пачынаючы з 1861 г. па прапанове прафесара I. А. Сцебута лепшыя выпускнікі заставаліся ў інстытуце для падрыхтоўкі з іх выкладчыкаў сельскагаспадарчых дысцыплін ва універсітэтах і Пятроўскай земляробчай акадэміі, адкрытай у 1865 г.
Такім чынам, да пачатку 1860-х гг. Горы-Горацкі земляробчы інстытут быў вышэйшай навучальнай установай універсітэцкага ўзору, ен дасягнуў узроўню вядучай вышэйшай навучальнай установы Еўропы. Разам з інстытутам тут працавалі земляробчыя вучылішчы, вучэбная ферма і землямерна-таксатарскія класы. Агульная колькасць навучэнцаў перавышала 500, сярод якіх сялянскія дзеці склалі амаль трэцюю частку. Гэта была незвычайная з'ява для таго часу, таму што на ўсіх узроўнях грамадства пераважалі адмоўныя погляды на неабходнасць павышэння адукаванасці сялян.
У гэты час у інстытуце ўжо працавала больш за 10 прафесараў, сярод якіх асабліва трэба выдзеліць Б. А. Цялінскага, Б. Г. Міхельсона, юсія ўдзельнічалі ў адкрыцці і фарміраванні інстытута, а таксама яго вьшускнікоў А. В. Саветава, I. А. Сцебута, А. М. Казлоўскага, А. П. Лю-дагоўскага, I. М. Чарнапятава.
Аляксандр Васільевіч Саветаў (1826-1901 гг.) - выпускнік Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1850 г.). Яшчэ студэнтам ён удзельнічаў у агранамічных вандраваннях з Б. А. Цялінскім па Кіеўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай і іншых губернях. Пасля заканчэння інстытута працаваў у ім да 1859 г. (у 1855-1859 гг. - кіраўнік кафедры сельскагаспадарчай тэхналогіі). Вывучаў сельскую гаспадарку ў Германіі, Бельгіі, Галандыі, Даніі, Аўстрыі, Італіі, Англіі і інш. У 1859 г. абараніў магістэрскую дысертацыю «Развядзенне кармавых траў на палях», якая стала дапаможнікам для аграномаў і практыкаў, вытрымала чатыры выданні і паклала пачатак травапольнай сістэме земляробства, якая атрымала далейшае развіццё ў працах В. Р. Вільямса. Працы А. В. Саветава садзейнічалі развіццю глебазнаўчага напрамку ў сельска-гаспадарчай навуцы.
У 1859 г. ён пераходзіць працаваць у Пецярбургскі універеітэт, дзе атрымлівае кафедру сельскай гаспадаркі. У 1867 г. А. В. Саветаў абараніў доктаскую дысертацыю на тэму «Пра сістэмы земляробства». Ён стаў першым у Расіі доктарам сельскагаспадарчых навук.
Старшыня сельскагаспадарчага аддзялення Вольнага эканамічнага таварыства А. В. Саветаў арганізаваў і сам удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнні глебаў Расіі. У іх таксама прымаў удзел і В. В. Дакучаеў, а потым і яго вучні. У 1885 г. А. В. Саветаў разам з В. В. Дакучаевым пачалі выдаваць перыядычны зборнік навуковых прац «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глебаў». Такім чынам, глебазнавец-геолаг В. В. Дакучаеў і глебазнавец-аграном А. В. Саветаў стварылі ў Пецярбургскім універсітэце глебазнаўчую школу, . з якой выйшлі такія вядомыя навукоўцы, як У, I. Вярнадскі, К. Дз. Глінка, М. Р. Даярэнка, С. П. Краўкоў (пераемнік А. В. Саветава па кафедры аграноміі), Л. I. Прасалаў, М. М. Сібірцаў, Г. I. Танфільеў.
А. В. Саветаў доўгі час быў віцэ-прэзідэнтам Вольнага эканамічнага таварыства, амаль 25 гадоў (да 1885 г.) працаваў рэдактарам «Трудов ВЭО». Апошнія трынаццаць гадоў жыцця ён быў дэканам фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта.
Да канца свайго жыцця А. В. Саветаў лічыў Горы-Горацкі земля-робчы інстытут сваёй аlта таtеr, якая дала яму ўсё неабходнае для навуковай дзейнасці на карысць сельскагаспадарчай навукі. Ён марыў аб вяртанні інстытута ў Горкі і гэта мара збылася ў 1919 г. Яго імя носіць зуліца ў Горках, у скверы БСГА устаноўлены помнік А. В. Саветаву.