Реферат: Аналіз развіцця глебазнаўства на Беларусі

Внимание! Если размещение файла нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам

Іван Аляксандравіч Сцебут (1833-1923 гг.) - выпускнік Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1854 г.). Для выкладчыцкай працы праходзіў стажыроўку па правядзенні вопытаў у земляробстве і метадах выкладання сельскагаспадарчых дысцыплін у Германіі, Англіі, Шатландыі, Францыі. У 1860 г. зацверджаны малодшым прафесарам земляробства. Магістэрская дысертацыя I. А. Сцебута на тэму «Вапнаванне глебаў» абаронена ў Пецярбургу, куды ён пераехаў у 1863 г. разам з ГЗІ і быў там да 1865 г. Яна ўтрымлівае апісанне вапны беларускіх радовішчаў, яе ўздзеянне на глебу і спосабы ўнясення. Дзякуючы гэтаму I. А. Сцебут у час працы ў інстытуце стаў роданачальнікам вапнавання глебаў у Расіі. Гэты кірунак навуковых даследаванняў ён працягваў у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, дзе працаваў з 1865 па 1894 г. (з 1865 па 1875 г. загадваў кафедрай земляробства). Яго навуковыя працы: «Асновы палявой культуры і меры яе паляпшэння ў Расіі» (1873-1879 гг.) «Настольная кніга для рускіх сельскіх гаспадароў» у трох тамах (1875-1880 гг.), «Паляводства» (1888) з'яўляюцца падручяікамі для земляробчых вучылішчаў і інш. I. А. Сцебут прапанаваў выдзяленне гаспадарча-эканамічных раёнаў паводле клімату, глебы, рэльефу, расліннасці. Кожнаму раёну павінна быць прапанавана асобная арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Прадаўжальнікам многіх ідэй I. А. Сцебута быў вядомы аграном і грамадскі дзеяч А. В, Чаянаў.. А. Сцебут з'яўляецца арганізатарам першых у Расіі жаночых вышэйшых сельскагаспадарчых курсаў у Пецярбургу, названых у яго гонар Сцебутаўскімі. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі на базе Сцебутаўскіх курсаў утварыўся Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут.

Такім чынам, парасткі Горы-Горацкага земляробчага інстытута прабіліся амаль ва ўсіх вядучых установах сельскагаспадарчага і блізкага да яго профіляў Расіі. У Пецярбургскім універсітэце дзякуючы А. В. Саветаву і В. В. Дакучаеву стварылася расійская глебазнаўчая школа; Пецярбургская лясная акадэмія - прамая пераемніца ГЗІ;

Інградскі сельскагаспадарчы інстытут - пераемнік Сцебутаўскіх жаночых агранамічных курсаў; Нова-Александрыйскі сельскагаспадарчы інстытут (з кафедрай глебазнаўства, дзе працавалі М. М. Сібірцаў і К. Дз. Глінка), створаны дзякуючы вучню А. В. Саветава - В. В. Даку-чаеву, пазней, у 1914 г., на яго базе створаны Харкаўскі сельскагаспаадарчы інстытут. Прадаўжальніцай ідэй і планаў ГЗІ стала Пятроўская акадэмія (будучая Ціміразеўская).

ГЗІ адрадзіўся 7 кастрычніка 1919 г. у выглядзе Горацкага сельскагаспадарчага інстытута, адноўленага на базе захаваўшыхся з часоў ГЗІ земляробчай школы і каморніцка-таксатарскіх класаў. Пры яго аднаўленні былі захаваны старыя традыцыі, сярод якіх першасная ўвага ўдзялялася глебавым, глебава-аграхімічным і агранамічным пытанням. У 1920 г. пры інстытуце заснавана сельекагаспадарчая доследная станцыя, у 1921 г. - доследная меліярацыйная. Старэйшым факультэтам з'яўляецца агранамічны, на якім рыхтуюцца вучоныя аграномы па спецыяльнасцях аграхімія і глебазнаўства, аграномія, плодаагародніцтва і вінаградарства, селекцыя і генетыка сельскагаспадарчых культур. У склад факультэта ўваходзяць кафедры: глебазнаўства, земляробства, раслінаводства, аграхіміі, кормавытворчасці, пладаводства і агародніцтва і інш. На ўсіх спецыяльнасцях вывучаецца глебазнаўства, праводзяцца глебавая практыка і навуковыя даследаванні. Пры кафедры гяебазнаўства ёсць лабараторыя, музей і кабінет глебазнаўства, дзе сабраны маналіты мноства глебаў Беларусі і даецца іх грунтоўная характарыстыка.

Кафедру глебазнаўства ўзначальваў, пачынаючы з 1921 г., вучань А. В. Саветава Я. М. Афанасьеў, які да гэтага часу працаваў прафесарам кафедры глебазнаўства Маскоўскага межавага інстытута. Першымі супрацоўнікамі кафедры былі будучыя вядомыя беларускія глебазнаўцы А. Р. Мядзведзеў, П. А. Кучынскі, В. I. Пашын, Г. У. Пратасеня. У 1922-1923 гг. супрацоўнікі Кафедры даследавалі глебы Іванаўскай (каля Горак), Дрыбінскай, Тураўскай (каля Рагачова) і Падбярозскай (каля Віцебска) доследных станцый і прылягаючых да іх тэрыторый у радыусе 20-40 ;км, а таксама доследнага поля імя А. I. Сцебута. Я. М. Афанасьеў напісаў некалькі прац па асаблівасцях покрыўных парод Беларусі. Наркамзем БССР прыняў рашэнне запрасіць спецыялістаў Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі для правядзення глебавых даследаванняў на Беларусі. Працы па глебавых даследаваннях у 1922 г. праводзілі студэнты - выпускнікі акадэміі П. П. Рагавой і М. Р. Чыжэўскі на тэрыторыі Беларускай агранамічнай станцыі (в. Банцароўшчына). Гэтаму і была прысвечана першая навуковая праца П.П.Рагавога «Аб глебах Беларускай агранамічнай станцыі ў Банцароўшчыне» (1924 г.).

У 1921 г. у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце для вывучэння аграхімічных уласцівасцей глебы і падрыхтоўкі аграхімікаў-глебазнаўцаў была адкрыта кафедра аграхіміі. Загадваў доўгі час кафедрай акадэмік А. К. Кедраў-Зіхман. Працамі кафедры складзена тэарэтычная аснова сістэмы хімізацыі (у періпую чаргу вапнавання) глебаў у БеларусІ.

У 1922 г. у Мінску быў адкрыты Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, рэктарам якога быў А. Т. Кірсанаў, а кафедру глебазнаўства ўзначальваў прафесар В. Г. Касаткін. Акрамя падрыхтоўкі кадраў гэтаму інстытуту Нарказемам БССР было даручана вывучэнне глебаў Беларусі. У 1923 г. кафедрай была арганізавана экспедыцыя для вывучэння глебаў Беларусі ў дзяржаўных межах таго часу. У склад экспедыцыі ўваходзілі супрацоўнікі кафедры В. Г. Касаткін, С. I. Сака-лоў, П. П. Рагавой, а таксама студэнты, будучыя вядомыя вучоныя-глебазнаўцы I. С. Лупіновіч, У. М. Пілько, I. К. Ярашэвіч і інш. Па выніках гэтых даследаванняў В. Г. Касаткіным упершыню была складзена схематычная глебавая карта значнай часткі тэрыторыі Мінскай губерні (6 уездаў) і напісаны навуковы нарыс «Пра глебы Беларусі» у «Запісках Беларускага інстытута сельскай і ляеной гаспадаркі» (1923 г.).

У 1925 г. Горацкі сельскагаспадарчы інстытут быў аб'яднаны з Беларускім інстытутам сельскай і лясной гаспадаркі і у Горках утварылася Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (БСГА). Адначасова ў Горкі пераехалі працаваць і некаторыя выкладчыкі інстытута, у тым ліку і П. П. Рагавой. На кафедру прыйшлі працаваць В. Н. Чацверыкоў, М. П. Булгакаў, А. С. Разанаў, М. Ф. Янушэвіч, В. С. Шэвелеў і інш. Г. М. Высоцкі пераехаў працаваць у Харкаў, а распачатыя ім стацыянарныя назіранні працягваліся. Адразу ж у БСГА былі арганізаваны дзве экспедыцыі па даследаванні глебаў БССР, якімі кіравалі А. Р. Мядзведзеў і П. П. Рагавой. За перыяд з 1925 па 1930 г. супрацоўнікамі кафедры глебазнаўства БСГА праведзены даследаванні глебаў у маштабе 1:26 000 ва ўсіх 10 акругах тагачаснай тэрыторыі Беларусі. На аснове атрыманых матэрыялаў была складзена глебавая карта БССР, якая экспанавалася на I Усебеларускай сельскагаспадарчай зыстаўцы ў Мінску.

У красавіку 1924 г. праведзена першая Усебеларуская глебавая канферэнцыя, на якой былі дэталёва разгледжаны вынікі даследаванняў глебаў. У рабоце канферэнцыі прымалі ўдзел глебазнаўцы як навучальных, так і навуковых (Інбелькульт) устаноў. У матэрыялах канферэнцыі надрукаваны артыкул П. А. Кучынскага «Да методыкі механічнага аналізу глебы». Ім жа распрацаваны метады хімічных аналізаў глебаў.

У 1931 г. БСГА была падзелена на 10 галіновых інстытутаў, з якіх чатыры пераведзены ў іншыя гарады. Але ў 1933 г. інстытуты, што засталіся ў Горках, былі аб'яднаны ў адзіную навучальную ўстанову - Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 г. інстытут зноў атрьмаў наазву БСГА.

У 1935-1941 і ў 1944-1956 гг. кафедрай глебазнаўства загадваў Аядрэй Рыгоравіч Мядзведзеў.

1956 да 1964 г. загадчыкам кафедры быў акадэмік I. Ф. Гаркуша, які працаваў адначасова і рэктарам БСГА. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся буйнамаштабныя даследаванні глебаў, у якіх прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры М. Ф. Камароў, А. В. Каліноўскі, А. В. Красікава, Н.Я. Сядлуха, Е.Ф. Багдановіч, Л.А. Макарава, А.Х. Кандзюкова, Ю. I. Бланкфельд (выконвала абавязкі загадчыка кафедры ў 1964 - 1966гг.).

У пасляваенны час на чале БСГА стаяў вучоны-глебазнавец, акадэмік Іван Федасеевіч Гаркуша (1896-1970 гг.). Нарадзіўся ён у вёсцы Гарадзішча Кіеўскай губерні. Скончыў Херсонскі сельскагаспадарчы інстытут (1928 г.) і працаваў загадчыкам кафедры глебазнаўства і земляробства (1933-1942 гг.), а потым дырэктарам глебава-агранамічнай лабараторыі АН СССР. 3 1944 г. - у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце (у Горках). Спачатку працаваў прарэктарам, а з 1952 па 1965 г. рэктарам і адначасова загадчыкам кафедры глебазнаўства. Асноўныя працы па геаграфіі, генезісе, урадлівасці і эвалюцыі глебаў. У 1947 г. Іван Федасеевіч выпусціў падручнік «Глебазнаўства», за які атрымаў прэмію імя акадэміка В. Р. Вільямса. Гэты падручнік быў пераведзены на рускую, беларускую, украінскую, эстонскую, літоўскую, латвійскую, азербайджанскую, балгарскую, нямецкую і кітайскую мовы. У 1954 г. I. Ф. Гаркуша абараніў доктар-скую дысертацыю на тэму «Акультурванне глебаў як сучасны этап глебаўтварэння», па якой напісаў манаграфію. У гэтым жа годзе I. Ф. Гаркуша ў другі раз атрымаў ганаровае званне лаўрэата прэміі імя акадэміка В. Р. Вільямса. За вялікія навукова-педагагічныя дасягненні ў 1956 г. яму прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР, а ў 1961 г. Іван Федасеевіч абраны акадэмікам АН БССР. У 60-я гг. I. Ф. Гаркуша займаўся пытаннямі эвалюцыі тарфяна-балотных глебаў пад уздзеяннем акультурвання і класіфікацыяй акулыураных дзярнова-падзолістых глебаў Беларусі.

1969 да 1981 г. загадчыкам кафедры працаваў А. М. Брагін, заслужаны работнік вышэйшай школы, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, спецыяліст па выкарыстанні сістэм угнаенняў і павышэнні ўрадлівасці ворных глебаў. У гэты час даследаванні вяліся на доследных пляцоўках. Па ініцыятыве А. М. Брагіна былі закладзены вопытныя палі БСГА «Іванова» і «Тушкова», дзе вывучаліся заканамернасці змяненняў гумусавага стану, фізіка-хімічных і біялагічных уласцівасцей глебаў пад уздзеяннем угнаенняў.

1981 да 1998 г. кафедру ўзначальвала доктар сельскагаспадарчых ьук. прафесар Гарбылёва Ганна Іванаўна, спецыяліст па рацыянальных спосабах унясення ўгнаенняў, прыёмах аптымізацыі жыўлення сельскагаспадарчых раслін, біядынаміцы глебавых працэсаў. У гэты час быў створаны глебавы музей, які паспяхова працуе да дяперашняга часу.

У 1998 г. на чале кафедры глебазнаўства стаў кандыдат сельскагаспадарчых навук дацэнт У. Б. Вераб'ёў. Акрамя яго на кафедры працуюць прафесар Г. I. Гарбылёва, дацэнты I. П. Казлоўская, I I. Пятроўскі, М. М. Камароў і інш. Пры кафедры ёсць аспірантура, якую ў свой час закончылі такія вядомыя глебазнаўцы і аграхімікі, як А. В. Красікава, Н. Я. Сядлуха, М. Я. Кузьмянкова, I. Р. Вільдфлуш і івш. Выпускнікі кафедры паспяхова працуюць не толькі на Беларусі, а і за яе межамі.

Паспяховае развіццё глебазнаўства Беларусі не магло не закрануць універсітэцкую навуку. У 1933 г. па ініцыятыве акадэміка Я. М. Афанасьева была адкрыта кафедра глебазнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яна стала папярэднікам будучых геаграфічных і біялагічных напрамкаў універсітэцкай навукі адпаведных факультэтаў. Першым загадчыкам кафедры быў Я. М. Афанасьеў. У гэтым жа годзе выйшла з друку першая навуковая праца супрацоўнікаў кафедры на чале з Я. М. Афанасьевым «Матэрыялы да аграхімічнай характарыстыкі глебаў БССР». Яшчэ большае значэнне набыла кафедра глебазнаўства ў 1934 г., калі ў БДУ быў адкрыты геолага-глебава-геаграфічны факультэт

Вялікі ўздым у развіцці кафедры глебазнаўства пачаўся ў 1951 г.,было створана глебазнаўчае аддзяленне на біёлага-глебазнаўчым факультэце БДУ. На кафедры працавалі прафесары I. Г. Маісееў і А. Р. Мадзвсдзеў, дацэнт М. П. Булгакаў, выкладчыкі В. I. Пашын, А. М. Папова, Н. А. Усовіч, Т. Р. Сіліна і інш.

У 1957 г. згодна з' пастановай Саўміна БССР «Аб правядзенні дэталёвых даследаванняў глебаў калгасаў і дзяржгасаў БССР» пры кафедры глебазнаўства ствараецца глебавы атрад (кіраўнікі: у 1957- 1961 гг. - А. М. Папова, а ў 1961-1969 гг. - А. 1. Варчэня). За 12 гадоў працы атрадам даследавана болып за 500 тыс. га глебаў Беларусі і каля 1 млн га глебаў Алтайскага краю. Пад кіраўніцтвам I. С. Лупіновіча падрыхтавана «Часовае кіраўніцтва па правядзенні дэталёвых даследаванняў глебаў калгасаў і дзяржгасаў БССР» (1957 г.) і манаграфія «Глебавыя даследаванні БССР» (1959 г.).

У 1960 г. кафедра глебазнаўства сумесна з глебавым атрадам пераводзіцца на геаграфічны факультэт і атрымлівае назву «глебазнаўства і геалогіі», Загадчыкам кафедры застаецца акадэмік I. С. Лупіновіч, які адначасова з'яўляецца і прэзідэнтам Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. На кафедры працуюць прафесар А. Р. Мядзведзеў, дацэнт Д. М. Карулін, старэйшы выкладчык У. У. Стэцко, асістэнты А. М. Папова, Т. А. Кудло і М. К. Алісіевіч. 3 гэтага часу кафедра забяспечвае выкладанне дысцыплін як глебазнаўчага, так і геалагічнага кірункаў.

У 1961 г. у сувязі з закрыццём Акадэміі сельскагаспадарчых навук акадэмік I. С. Лупіновіч канчаткова пераходзіць працаваць на кафедру і прыкладае шмат намаганняў для развІцця глебазнаўства на геаграфічным факультэце. Дзякуючы яму ў 1962 г. пры кафедры (упершыню на геаграфічным факультэце) адкрываецца навукова-даследчая лабараторыя.

Іван Сцяпанавіч Лупіновіч (1900-1968 гг.) нарадзіўся ў мястэчку Шацк былога Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1914 г. ён паступіў у Мападзечанскую настаўніцкую семінарыю, а пазней, у 1918 г., у Мінскае палітэхнічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча I. С. Лупіновіч паступае на глебава-агранамічнае аддзяленне Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. Яшчэ ў студэнцкія гады Іван Сцяпанавіч працуе малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры глебазнаўства, прымае ўдзел у экспедыцыях пад кіраўніцтвам прафесара В. Г. Касаткіна па вывучэнні глебаў Беларусі. У гэты час з'явіўся яго першы навуковы артыкул «Умовы здабычы вапны і яе значэнне для вапнавання глебаў БССР».

Пасля заканчэння інстытута I. С. Лупіновіч працуе некаторы час аграхімікам Беларускай доследнай агранамінай станцыі, а ў 1926 г. запрашаецца працаваць у Маскоўскі глебавы інстытут. 3 1930 да 1934 г. ён - начальнік глебавай экспедыцыі Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўства. Адначасова выкладае глебазнаўства ў Маскоўскім гідрамеліярацыйным інстытуце. У гэты перыяд з'яўляюцца навуковыя працы I. С. Лупіновіча, прысвечаныя пытанням распаўсюджання і ўгнаення глебаў Вятскай губерні і Заходняй вобласці Расіі.

У 1934 г. I. С. Лупіновіч быў абраны на пасаду загадчыка кафедры агульнага земляробства Беларускага сельскагаспадарчага інстытута (у Горках). У 1935 г. яму прысуджана навуковая ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. I. С. Лупіновіч паспяхова спалучае педагагічную працу з навукова-даследчай.

Не пакідаў Іван Сцяпанавіч навуковай працы нават у гады вайны. За гэты перыяд ён напісаў 12 прац. У 1943 г. ён паспяхова абараніў у Казанскім дзяржаўным універсітэце дысертацыю на званне доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Прыродна-гістарычнае раянаванне СССР». Паспяховая праца I. С. Лупіновіча ў гады вайны прынесла свой плен: ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі за навуковыя працы па сельскай гаспадарцы і медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і «За перамогу над Германіяй ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

У першыя пасляваенныя гады (1945-1947) Іван Сцяпанавіч працуе вучоным сакратаром савета па вывучэнні вытворчых сіл Акадэміі навук СССР і начальнікам Арала-Каспійскай комплекснай экспедыцыі. У 1947 г. АНСССР выпусціла фундаментальную працу I. С. Лупіновіча «Прыродна-гістарычнае раянаванне СССР» (сааўтар С. Г. Струмілін, навуковы рэдактар Д. Г. Віленскі).

1947 г. пачынаецца вельмі плённы беларускі перыяд жыцця і творчасці I. С. Лупіновіча. У гэтым жа годзе ён быў абраны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР і пераехаў жыць у Мінск. У НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі АН БССР I. - С, Лупіновіч арганізаваў навуковую лабараторыю фізікі і біяхіміі тарфяна-балотных глебаў і пачаў праводзіць глыбокія даследаванні па гэтай тэме. Вынікам даследаванняў стала манаграфія «Тарфяна-балотныя глебы БССР і іх урадлівасць» (1952 г., сааўтар Т. Ф. Голуб). Гэта была фактычна першая манаграфіч-ная зводка, абагульняючая і развіваючая дасягненні глебазнаўства ў дачыненні да тарфяна-балотных глебаў. На вялікім фактычным матэрыяле паказана роля прыродных фактараў у фарміраванні балот і змяненнях тарфяных глебаў пры асушэнні. Зроблены вывад, што ў выніку антрапагеннага ўздзеяння ўрадлівасць тарфяна-балотных глебаў можа не толькі не памяншацца, а нават пэўны час павялічвацца.

Источник: https://www.bibliofond.ru/detail.aspx?id=891779